Malborkie Zakłady Chemiczne Organika S.A. — вядучы вытворца эластычнага пенаполіўрэтану ў Польшчы, а таксама ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе. Organika уваходзіць у Міжнародную інвестыцыйную групу з 10 падраздзяленняў, якія працуюць у Чэшскай Рэспубліцы, Расійскай Федэрацыі, Балгарыі, Румыніі, Босніі і Герцагавіне, а таксама Рэспубліцы Беларусь.
2021 год — асаблівы год для Malborskie Zakłady Chemiczne Organika S.A. У гэтым годзе кампанія адзначае 60-годдзез дня свайго заснавання і 30-годдзе з моманту пераходу ў прыватную ўласнасць.
З дня заснавання кампаніі і па гэты дзень задавальненне патрэбаў кліентаў з’яўляецца адной з нашых асноўных мэтаў. Шматгадовая бесперапынная распрацоўка і ўдасканаленне розных тыпаў пены дазволілі нам прапанаваць кліентам найлепшы тавар для паўсядзённага камфорту. Наш брэнд прапануе шырокі асартымент высакаякаснай прадукцыі і з’яўляецца надзейным партнёрам для вытворцаў мэблі, у сферы аўтамабілебудавання, будаўніцтва, рамонту і спартыўнага будаўніцтва. Наша стратэгія развіцця ўлічвае самыя строгія экалагічныя патрабаванні.